Кандра́тавічы (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грозаўскага сельсавета.

Гісторыя У пачатку XX стагоддзя засценак адносіўся да Пукаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас імя Сталіна, працавала кузня. У снежні 1943 года вёска спаленая гітлераўцамі, загублена 8 жыхароў. Да 16 студзеня 1969 года вёска ўваходзіла ў склад Грозаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239)., да 28 мая 2013 года — у склад Камсамольскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва Пачатак XX стагоддзя — 4 двары, каля 40 жыхароў 1926 год — 9 двароў, 56 жыхароў 1941 год — 42 двары, 187 жыхароў 1997 год — 35 двароў, 65 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Грозаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна