Ду́шава (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пацейкаўскага сельсавета.
Гісторыя Згадваецца ў канцы XVII стагоддзя як маёнтак у Наваградскім ваяводстве, уласнасць старадубаўскага войскага Яна-Міхала Шаблоўскага, што дасталася яму ў пасаг ад жонкі, Ганны МамінскайНГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 81, с. 38. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Пралетарый», працавала кузня. 8 лютага 1943 года гітлераўцамі загубленыя 35 жыхароў.
Насельніцтва 1926 год — 13 двароў, 82 жыхары (пасёлак); 6 двароў, каля 30 жыхароў (засценак) 1971 год — 120 двароў, 389 жыхароў 1997 год — 135 двароў, 347 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пацейкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна