Але́ксіс Алеха́ндра Са́нчэс Са́нчэс (; нар. , Такапілья, Чылі) — чылійскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Чылі.
Клубная кар’ера
Раннія гады
Санчэс з’яўляецца выхаванцам чылійскага клуба «Кабрэлоа». Дэбютаваў за клуб у вельмі юным узросце і ўжо да 18 гадоў стаў важным іграком асновы і лічыўся адным з самых таленавітых ігракоў Паўднёвай Амерыкі.
«Удзінезэ» У 2006 годзе ён быў набыты «Удзінезэ» за 3 мільёны долараў і адразу быў аддадзены ў арэнду клуба «Кола-Кола». Санчэс правёў за клуб амаль 50 матчаў і забіў 9 галоў. Наступны сезон ён правёў у аргенцінскім клубе «Рывер Плэйт». У 2008 годзе «Удзінезэ» не стаў аддаваць Санчэса ў арэнду, і ігрок паступова заваяваў месца ў аснове італьянскага клуба. Летам 2008 года хадзілі чуткі аб яго пераходзе ў «Манчэстэр Юнайтэд», дзе Санчэс павінен быў замяніць Крыштыяну Раналду ў выпадку пераходу апошняга ў «Рэал», але пераход Алексіса не адбыўся.
«Барселона» 21 ліпеня 2011 года быў набыты каталонскай «Барселонай», па словах прадстаўнікоў «Барселоны» за 26, а па словах прадстаўнікоў «Удзінезэ» за 43 млн еўраСанчес обошелся «Барсе» гораздо дороже, чем все думают. Чемпионат.comEl Barça fitxa Alexis Sánchez. Lloc web oficial del FC Barcelona. У новым клубе футбаліст абраў 9 нумарАлексис Санчес выбрал себе номер в «Барселоне» Футбольные трансферы.
Алексіс, такім чынам, стаў першым чылійцам, які гуляў за «Барселону»Barça sign Alexis Sánchez . FC Barcelona. У інтэрв’ю галоўны трэнер каталонцаў заявіў, што Санчэс яму спадабаўся тым, што можа згуляць на ўсіх трох атакуючых пазіцыях, ён паказвае інтэнсіўныя абарончыя навыкіAlexis Sanchez joins Barcelona from Udinese for £23m. BBC Sport.
Яго дэбютны сезон у «Барселоне» быў часткова азмрочаны кароткатэрміновымі траўмамі. Санчэс дэбютаваў 14 жніўня 2011 года ў матчы Суперкубка Іспаніі, аднак атрымаў траўму сцягна пасля барацьбы з МарселуAlexis Sanchez sidelined one week with injury . Barcaloco.com.. Ужо праз два тыдні Санчэс вярнуўся ў асноўную групу ігракоў і выйшаў на замену ў матчы Суперкубка Еўропы, дзе «Барса» атрымала перамогу з лікам 2:0. У верасні Алексіс дэбютаваў у Ла Лізе і нават забіў гол у пераможным з лікам 5:0 матчы супраць «Вільярэала». Аднак праз тыдзень, 10 верасня 2011 года чыліец пакінуў пляцоўку на насілках пасля 30 хвілін матча ў супрацьстаянні з «Рэал Сасьедадам». Санчэс вярнуўся да гульняў 1 лістапада 2011 года ў выязным матчы супраць чэшскай «Вікторыі»Report: Viktoria Plzen v Barcelona . Soccernet.espn.go.com. 10 снежня 2011 года ён забіў гол у браму «Рэала» ў пераможным матчы (1:3).
14 лютага 2012 года Санчэс забіў свае першыя галы ў Лізе чэмпіёнаў, дзякуючы чаму «Барселона» атрымала перамогу з лікам 3:1 у матчы супраць «Баера».
10 лютага 2013 года Санчэс забіў свой першы гол у Ла Лізе 2012/13 у хатнім матчы супраць «Хетафэ», які скончыўся з лікам 6:1Sanchez relieved to break goal drought. ESPN. З лютага Санчэс забіў у матчах супраць «Дэпартыва», «Мальёркі», басконскага «Атлетыка», «Бетыса», мадрыдскага «Атлетыка» і «Эспаньёла» да канца сезона.
5 студзеня 2014 года нападнік аформіў свой першы хет-трык у складзе «Барселоны» ў пераможным з лікам 4:0 матчы супраць «Эльчэ»First hat trick for Alexis Sánchez. FC Barcelona..
«Арсенал» 10 ліпеня 2014 года Санчэс падпісаў доўгатэрміновы кантракт з «Арсеналам», як паведамляецца, сума трансферу склала каля 30—35 млн фунтаў стэрлінгаўAlexis Sanchez agrees to join Arsenal. Arsenal.com.Alexis Sanchez: Barcelona forward signs for Arsenal. BBC Sport.. У складзе лонданскай каманды стаў адным з лідараў.
Улетку 2017 года нападніка планаваў набыць «Манчэстэр Сіці», з галоўным трэнерам якога Хасепам Гвардыёлам Санчэс працаваў у «Барселоне». Аднак «Арсенал» адмовіўся прадаваць іграка, і сезон 2017/18 ён пачаў у складзе лонданцаў.
«Манчэстэр Юнайтэд» У студзені 2018 года ў абмен на Генрыха Мхітарана перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд»«МЮ» объявил о трансфере Санчеса, «Арсенал» — Мхитаряна. by.tribuna.com.
«Інтэрнацыянале» і «Марсель» У жніўні 2019 года на правах арэнды далучыўся да італьянскага «Інтэрнацыянале»«Интер» арендовал Санчеса у «МЮ». by.tribuna.com. У жніўні 2020 года перайшоў у клуб на трывалай аснове, падпісаўшы трохгадовы кантрактСанчес заключил с «Интером» контракт до 2023 года. Клуб подписал его бесплатно. by.tribuna.com. У жніўні 2022 года кантракт з міланскім клубам па пагадненні бакоў быў разарваны«Интер» объявил о расторжении контракта с Алексисом Санчесом. football.by, і неўзабаве Санчэс далучыўся да французскага «Марселя». У жніўні 2023 года вярнуўся ў «Інтэрнацыянале».
Міжнародная кар’ера
Санчэс дэбютаваў за зборную, калі яму яшчэ не было 18, і выклікаецца ў яе склад і дагэтуль. У 2010 годзе быў уключаны ў заяўку чылійцаў на чэмпіянат свету.
У 2015 годзе разам са сваёй зборнай стаў пераможцам хатняга Кубка Амерыкі, забіўшы вырашальны пенальці ў пасляматчавай серыі фінальнага матча супраць Аргенціны.
Дасягненні «Кола-Кола»: Чэмпіён Чылі (2): апертура 2006, апертура 2007
«Рывер Плейт»: Чэмпіён Аргенціны: клаўсура 2008
«Барселона»: Чэмпіён Іспаніі: 2013 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2012 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (2): 2011, 2013 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2011 Пераможца клубнага чэмпіяната свету: 2011
«Арсенал»: Уладальнік Кубка Англіі (2): 2015, 2017 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2014
«Інтэрнацыянале»: Чэмпіён Італіі: 2021 Уладальнік Кубка Італіі: 2022 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2021
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Чылі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чылі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Кабрэлоа Катэгорыя:Ігракі ФК Удзінезэ Катэгорыя:Ігракі ФК Кола-Кола Катэгорыя:Ігракі ФК Рывер Плэйт Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Марсель Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе