Ю́рый Георгіевіч Амбразе́віч (нар. , Мінск) — беларускі дыпламат.

Біяграфія Нарадзіўся 25 лютага 1975 года ў Мінску.

У 1997 годзе скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

На дыпламатычнай службе з 1997 года, працаваў у дагаворна-прававым упраўленні МЗС Беларусі. Працаваў у пасольствах Беларусі ў Бельгіі і Люксембурге, прадстаўніцтвах Беларусі пры НАТА і ЕС.

У 2012 годзе быў прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі.

З 27 жніўня 2015 года стаў Пастаянным прадстаўніком пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у горадзе Жэневе, змяніўшы на гэтай пасадзе зышоўшага ў адстаўку Міхаіла Хвастова.

10 лютага 2022 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі БеларусьЛукашэнка абнавіў склад кіраўніцтва МЗС і назначыў новых паслоў.

27 сакавіка 2025 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле. 22 мая 2025 года атрымаў дадатковыя дыпламатычныя пасады: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Суверэнным Ваенным Ордэне Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаса і Мальты, пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у г. Рым, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА па сумяшчальніцтве.Амбразевіч атрымаў дадатковыя дыпламатычныя пасады, уключаючы прадстаўніка пры ФАО і ЮНЕСКА

Валодае беларускай, рускай, англійскай і французскай мовамі.

Сям’я Жанаты, мае двух дзяцей.

Крыніцы

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Ватыкане