Кама́рнікі (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Радашковіцкага сельсавета.

Гісторыя У XIX ст. невялікая вёска ў маёнтку Асавец, у Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. У 1861 г. 9 жыхароў, уласнасць памешчыка Акалава. У 1897 г. вёска (4 двары, 30 жыхароў) і засценак (5 жыхароў). У пач. XX ст. вёска, 28 дзесяцін зямлі, у Граніцкай сельскай грамадзе. Суседні засценак належаў памешчыку Акалаву, які меў тут 2 дзесяціны зямлі. Вёска знаходзілася за 8 вёрст ад чыгуначнай станцыі Уша.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КраснаеWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.. У 1921 годзе — 44 жыхары, 6 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. У 1931 годзе — 49 жыхароў, 8 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28.

З 1939 года ў БССР. З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Граніцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Радашковіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна