Про́нцавічы. Сустракаецца таксама варыянт Пра́нцавічы, Пранцэ́вічы (, ) — былы хутар у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіў у склад Красненскага сельсавета. Знаходзіўся за 26 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, 52 км ад Мінска.

Гісторыя У 1782 годзе засценак, прыватная ўласнасць Я. Вяжэвіча ў Красненскіх воласці і старастве ВКЛ.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У канцы XVIII ст. вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 2-й пал. XIX ст. вёска Пранцэвічы (яна ж Францавічы) у Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1866 годзе ў вёсцы 11 аднадворцаў. У пач. XX ст. 25 дзесяцін зямлі, ва Уланаўшчынскай сельскай грамадзе. Вёска знаходзілася за 5 вёрст ад чыг. ст. Уша.

З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КраснаеWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58..

Пасля паходу Чырвонай Арміі ў 1939 годзе, у складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ва Ушанскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. З 16 кастрычніка 1964 года ў Аляхновіцкім сельсавеце.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 2001 годзе 1 гаспадарка, 2 жыхары. У 2004 годзе хутар скасаваны.

Насельніцтва 1782 год — 13 жыхароў, 2 двары. 1800 год — 43 жыхары, 8 двароў. 1904 год — 39 жыхароў. 1921 год — 42 жыхары, 7 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 36 жыхароў, 7 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі