Мясата́ (, ), таксама вядомы варыянты Мясо́та, Мясята́. Сустракаецца таксама варыянт Мясо́та, Мясята́ — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мясоцкага сельсавета, яго цэнтр да 2015 годаРешение Молодечненского районного Совета депутатов от 23 октября 2015 г. № 85 О переносе административного центра Мясотского сельсовета.
Геаграфія Знаходзіцца за 12 км на ўсход ад Маладзечна, за 61 км ад Мінска, каля ракі Ушы і аўтамабільнай дарогі . За 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі на лініі Мінск-Пасажырскі — Маладзечна знаходзіцца прыпыначны пункт Мясата.
Гісторыя У XVI стагоддзі вядома як маёнтак у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1575 годзе ўласнасць кашталяна троцкага Стэфана Збаражскага. У XVIII стагоддзі вёска — шляхецкая ўласнасць. У Паўночную вайну (1700—1721) шведы спустошылі вёску. Праваслаўная царква была разбурана, але сяляне на свае сродкі («на сваіх плячах») адбудавалі царкву.
З 1793 года пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце спачатку Мінскай губерні, а з 1843 года — Віленскай губерніhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_VI/287.
У 1800 годзе вёска, уласнасць памешчыка К. Агінскага. Вёска размяшчалася паміж мястэчкамі Краснае і Маладзечна, на паштовай дарозе з Вільні ў Мінск. У 1857 годзе цэнтр аднайменнага маёнтка, у якім 116 рэвізскіх душ, уласнасць памешчыка Тампінскага. Непадалёку ад вёскі знаходзіліся фальварак і засценак. У канцы вёскі размяшчалася праваслаўная царква, якая адносілася да Краснасельскага прыхода. Меўся вадзяны млын. У 1897 годзе вёска (65 двароў, 505 жыхароў, царква), маёнтак (48 жыхароў) і 2 сядзібы (11 жыхароў, вадзяны млын), у Краснасельскай воласці. У 1899 годзе была адкрыта школа граматы. У пачатку XX стагоддзя вёска, 454 дзесяцін зямлі. Знаходзілася за 0,5 км ад Лібава-Роменскай чыгункі. Побач размяшчаўся маёнтак Тампінскага, які меў тут 1251 дзесяцін зямлі.
З 1921 года вёска і фальварак у складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КраснаеWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58..
З 1939 года ў БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія ў кастрычніку 1943 года спалілі амаль усю вёску (144 двары) і загубілі 26 жыхароў. У гады вайны загінула 136 землякоў. Пасля вайны вёска адбудавалася.
Насельніцтва 1800 год — 116 жыхароў, 25 двароў. 1866 год — 228 жыхароў, 26 двароў. 1904 год — 493 жыхары. 1921 год — 610 жыхароў, 100 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 647 жыхароў, 110 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28. 1969 год — 777 жыхароў. 1999 год — 467 жыхароў. 2010 год — 323 жыхары, 146 гаспадарак. 2019 год — 315 жыхароў.
Славутасці Сядзібны дом (пабудаваны ў пачатку XX ст.) Царква Святога Дзмітрыя Салунскага (XIX ст.), на могілках Помнік Віленскаму тракту (1979) Помнік землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну. Мемарыяльная дошка Тамашу Зану (1976), на будынку школы
Вядомыя асобы Тамаш Зан (1796—1855) — паэт-рамантык. Людміла Мікалаеўна Канановіч (нар. 1966) — беларускі палітык. Аляксандр Тышынскі (1811—1880) — польскі літаратуразнаўца і крытык.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мясоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна