По́вязынь. Сустракаецца таксама варыянт По́вязань, По́вязыні, мн. По́вязані, мн. Павяза́нь () — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Радашковіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 34 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, 44 км ад Мінска, 7 км ад чыг. ст. Аляхновічы на лініі Мінск—Маладзечна, на галоўным канале Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.

Гісторыя У XVI ст. сяло ў складзе маёнтка Дзякшняны ў Менскім павеце і ваяводстве ВКЛ, уласнасць князёў Вішнявецкіх, якія ў 1595 г. прадалі Павязынь князю Друцкаму-Горскаму. У 1595 годзе ў сяле 4 службы, 31 жыхар мужчынскага полу.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У XIX ст. вёска ў складзе маёнтка Дзякшняны, у Радашковіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, належала памешчыкам Валадзьковічам. У 1857 годзе ў вёсцы 72 жыхары. У 1873 годзе ў Путнікаўскай сельскай грамадзе. У 1897 годзе вёска (31 двор, 224 жыхары) і сядзіба (З двары, 24 жыхары). У 1904 годзе ў вёсцы 232 жыхары, 282 дзесяцін зямлі. Побач з вёскай на рацэ Вязынка размяшчалася сядзіба Валадзьковіча, які меў тут 28 дзесяцін зямлі.

З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі. У 1938 г. 51 двор, 304 жыхары, у Радашковіцкай гміне Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Валодзькаўскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. У 1969 годзе ў вёсцы 238 жыхароў. З 31 сакавіка 1976 года ў Радашковіцкім сельсавеце.

Насельніцтва

Вядомыя асобы Тодар Куніцкі (1899—1985) — адзін з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага саюза і Беларускага сялянскага саюза.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Радашковіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна