Насі́лава (, ) — вёска ў Беларусі, у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Цюрлёўскага сельсавета. Знаходзіцца за 3 км на захад ад Маладзечна, за 76 км ад Мінска. На паўночна-заходняй ускраіне вёскі прыпыначны пункт на лініі Маладзечна — Гудагай.

Назва На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Насілава вытворная ад прозвішча Насілаў (параўн. прозвішчы Носка і Насовіч, ад якіх назвы вёсак Носкі і Насовічы)В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 261..

Гісторыя У 1544 годзе ўласнасць віцебскага ваяводы Юрыя Насілоўскага. У 1567 г. сяло, у канцы XVI ст. побач з ім размяшчаўся маёнтак Насілаўскі. Згадваецца ў 1674 годзе як вёска Насілава ці, інакш, Рудое Сяло ў Ашмянскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 6.. У Паўночную вайну (1700—21) у 1708 годзе шведскі кароль Карл XII выбраў гэтае месца для адпачынку. У 1765 г. збудавана на сродкі шляхціца Ляговіча царква ў імя Перамянення Гасподня.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, 31 двор, 170 жыхароў (з іх 10 — мясцовая шляхта), належала У. Ляговічу. У 1861 г. сяло ў Лебедзеўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. маёнтак, 386 жыхароў, належаў Пазнанскаму, Янкоўскаму, Хандзінскаму. Меўся хлебазапасны магазін. У 1897 г. сяло (5 двароў, 35 жыхароў, царква, царкоўна-прыходская школа), вёска (50 двароў, 274 жыхары), засценак (3 двары, 19 жыхароў), засценак (З двары, 16 жыхароў, хлебазапасны магазін). У пач. XX ст. цэнтр сельскай грамады, у якую ўваходзіла 12 вёсак.

З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Лебедзеўскай гміне Вілейскага павета, з 1925 г. Віленскага ваяводства, вёска (51 двор, 285 жыхароў) і засценак (9 двароў, 74 жыхары).

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Насілаўскага сельсавета Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны 86 двароў, 294 жыхары. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, загінуў 21 зямляк. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 12 чэрвеня 1958 года ў Цюрлёўскім сельсавеце. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 2000 годзе 702 двары. У 2011 годзе размешчаны базавая школа, бібліятэка, магазін.

Насельніцтва

Гістарычныя і памятныя мясціны

Гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі і банцараўскай культуры (I—VIII ст.). Помнік землякам, савецкім воінам і партызанам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну (1971). Спаса-Праабражэнская царква (2006).

Крыніцы

Літаратура  — С. 198.

Ліст карты N-35-66. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1983 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Цюрлёўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна