Крыстыно́ва (, ), раней таксама Крыстынэ́лі — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Усяжа. Уваходзіць у склад Астрашыцкагарадоцкага сельсавета.
Гісторыя Вядома прынамсі з XIX стагоддзя. У 1858 годзе вёска ўласнасці калежскага асэсара лютэраніна Самуіла Данілавіча Гіндэнбурга, належала да маёнтка Стадолішча, у Мінскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Астрашыцка-Гарадоцкай воласці Мінскага павета. У другой палове XIX стагоддзя было 4 двары.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Астрашыцка-Гарадоцкай воласці атрымлівалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкім сельсавеце Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Лагойскім раёне. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 1991 года ў складзе незалежнай Беларусі.
Насельніцтва 1897 год — 6 двароў, 39 жыхароў 1908 год — 10 двароў, 55 жыхароў 1917 год — 9 двароў, 53 жыхары, усе беларусы 1926 год — 10 двароў, 67 жыхароў 1989 год — 4 двары, 4 жыхары 2009 год — 4 жыхары 2019 год — 13 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Астрашыцкагарадоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна