Ра́тамка (, ) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ждановіцкага сельсавета. Размешчаны за 5 км на захад ад Мінска, чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Маладзечна. 1546 гаспадарак, 4830 жыхароў (2010).
Назва У дакументах 1558 года гэтая мясцовасць згадваецца як Радамскае. На думку В. Жучкевіча, гэта ёсць першапачатковая форма, ад якой пазней утварылася сучасная Ратамка. Назва патранімічная.В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 319.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Вядома як Ратам’е прынамсі да 1492 года, бо напэўна вялікі князь Казімір даў яго Федку Вінку, чые нашчадкі Ратамскія і Вінкі валодалі маёнткам пазней.
Пад уладай Расійскай імперыі У 1897 годзе пасёлак у Заслаўскай воласці Мінскага павета, была карчма. У 1880 годзе побач пасёлкам пабудавана чыгуначная станцыя Ратамка.
Найноўшы час З лютага да снежня 1918 года пасёлак акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года — войскамі Польшчы.
З 1919 года ў БССР. У 1922 годзе адкрыта 3-гадовая школа, у гэтым жа годзе пераўтворана ў 7-гадовую, у 1924 годзе вучыліся 146 вучняў. З 20 жніўня 1924 да 26 ліпеня 1930 года ў Ратамскім сельсавеце Заслаўскага раёна Мінскай акругі. З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні Мінскага гарадскога Савета. З 26 мая 1935 года ў Мінскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У ліпені 1941 — сакавіку 1942 года ў Ратамцы і вёсцы Тарасава дзейнічала патрыятычнае падполле. У ліпеня 1944 года пры вызваленні пасёлка загінулі 79 савецкіх воінаў 238-й стралковай дывізіі.
З 20 студзеня 1960 года ў Ждановіцкім сельсавеце.
У 2009 годзе да пасёлка была далучана суседняя вёска РатамкаРешение Минского районного Совета депутатов от 30 декабря 2009 г. № 272 Об упразднении деревни Ратомка Ждановичского сельсовета Минского района .
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 год — 21 двор, 79 жыхароў, карчма, на чыгуначнай станцыі — 34 жыхары. XX стагоддзе: 1917 год — 112 двароў, 2195 жыхароў, на чыгуначнай станцыі 25 жыхароў. 1926 год — 112 двароў, 420 жыхароў. 1997 год — 1493 гаспадаркі, 3983 жыхары. XXI стагоддзе: 2010 год — 1546 гаспадарак, 4830 жыхароў.
Інфраструктура
Сярэдняя, дапаможная і музычная школы, Дом культуры, дзіцячы сад, Свята-Петра-Паўлаўская царква (з 1997), гандлёвы цэнтр, рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі.
Памятныя мясціны Абеліск на брацкай магіле савецкіх воінаў (1957). Брацкая магіла — . Магіла Героя Савецкага Саюза М. Ф. Ішуціна ў парку.
Вядомыя асобы Людвіг Зарэчны (Галубовіч; 1915—1964) — беларускі ваенна-палітычны дзеяч, выдавец, святар. Сяргей Уладзіміравіч Пятроўскі (1937—1999) — беларускі кінааператар. Уладзімір Рыгоравіч Скацецкі (1935—2008) — матэматык і педагог.
Крыніцы
Літаратура
Чарняўскі Ф. Матэрыялы да генеалогіі Ратамскіх // «Архіварыус». Вып. 11. — Мн.: НГАБ, 2013. — С. 208—243;
Спасылкі
Катэгорыя:Ждановіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна