Ано́паль (, ) — пасёлак у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.

Гісторыя

Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР на землях нацыяналізаванага маёнтка Анопаль. Станам на 1926 год у пасёлку быў млын, кузня, шавецкай майстэрня, у саўгасе «Анопаль».

З 20 жніўня 1924 года ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне. З 23 сакавіка 1932 года ў падпарадкаванні Менскага гарсавета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва

1926 год — 28 двароў, 152 жыхары 1999 год — 8 жыхароў 2009 год — 6 жыхароў 2019 год — 12 жыхароў

Спасылкі

Катэгорыя:Крупіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна