Е́ськавічы (, ), таксама Яське́вічы — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.
Гісторыя Згадваюцца ў 1667 годзе як вёска Еськавічы ў маёнтку Самахвалавічы, уласнасць Халецкіх. Уваходзілі ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Праз вена перайшлі да Радзівілаў. Згадваюцца ў 1703 годзе як вёска Еськаўцы ў складзе маёнтка Грэбень у Менскім ваяводствеНГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 4, с. 116зв.. У канцы XVIII стагоддзя Грэбень з суседнімі Берчукамі, Яськевічамі і Слабадой набыў Станіслаў Ельскі, палкоўнік пяцігорскі і скарбовы камісар у Вялікім Княстве Літоўскім.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Паводле інвентару 1800 года быў драўляны гаспадарскі двор са службамі. Каля 1820 года праз эксдывізійны суд Еськавічы сталі ўласнасцю Катовічаў. У 1858 годзе ўласнасць Віктара Катовіча.
Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. Пасля аддзялення сялян былі вёска і фальварак. У 1876 годзе фальварак Еськавічы быў уласнасцю калежскага саветніка рыма-каталіцкага веравызнання Віктара Тэафілавіча (Феафілавіча) Катовіча, меў 262 дзесяціны зямлі, уласнасць атрымана ў спадчыну, гаспадаркай займаўся арандатар (таксама валодаў фальваркам Людвінова). У 1888 годзе ўласнік ён жа, было 140 дзесяцін.
Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы былі капліца і хлебазапасны магазін.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі. (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне. З 23 сакавіка 1932 года ў падпарадкаванні Менскага гарсавета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
1800 год — 9 двароў, 47 жыхароў 1897 год — вёска, 30 двароў, 216 жыхароў; фальварак, 16 жыхароў 1908 год — вёска, 38 двароў, 281 жыхар; фальварак, 1 двор, 10 жыхароў 1917 год — вёска, 44 двары, 295 жыхароў (усе беларусы); маёнтак, 1 двор, 14 жыхароў (усе палякі) 1941 год — 43 двары, 111 жыхароў 1997 год — 31 двор, 38 жыхароў 1999 год — 37 жыхароў 2009 год — 31 жыхар 2019 год — 33 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крупіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна