Караліна́. Сустракаецца таксама варыянт Каралі́на (, ), раней таксама Каро́лінка або Каралі́нка — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.

Гісторыя Вёска вядома прынамсі з пачатку XIX стагоддзя, адносілася да маёнтка Анопаль уласнасці Радзівілаў. Уваходзіла ў склад Мінскага павета Мінскай губерні.

Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне, з 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У 1925 годзе пачала працаваць 4-гадовая школа.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва

1815 год — 35 жыхароў мужчынскага полу 1897 год — 44 двары, 232 жыхары 1908 год — 44 двары, 441 жыхароў 1917 год — 59 двароў, 294 жыхары (269 беларусаў і 25 палякаў) 1926 год — 65 двароў, 292 жыхары 1999 год — 117 жыхароў 2009 год — 101 жыхар 2019 год — 118 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Крупіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна