Ельня () — горад (з 1776 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ельнінскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 10,05 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1150 годзе. Мае статус Горада воінскай славы.

Горад размешчаны на правым беразе ракі Дзясна (басейн Дняпра), за 82 км на паўднёвы ўсход ад Смаленска. Лёгкая і харчовая прамысловасць, цагельня.

Гісторыя Ельня ўзнікла ў сярэдзіне XII ст. на ўзгорку як крэпасць на смаленска-чарнігаўскім паграніччы пры ўпадзенні р. Іма (сучасн. Мой­ка) ў р. Дзясна. Упершыню згадваецца ў гра­маце 1210-17 гг. як валасны цэнтр дзяснянскіх крывічоў у Смаленскім княстве.

1 студзеня 1919 года пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Ельня ўключалася ў склад Беларускай ССР, дзе мела стаць цэнтрам павета («падраёна»), аднак 16 студзеня горад разам з іншымі тэрыторыямі Смаленскай губерні быў перададзены ў склад РСФСР.

Насельніцтва

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Смаленскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Ельнінскага раёна