Рудня () — горад (з 1926 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Руднянскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 9,58 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1363 годзе.

Горад размешчаны на левым беразе ракі Малая Бярэзіна, за 68 км ад Смаленска, недалёка ад мяжы з Рэспублікай Беларусь.

Гісторыя Першыя згадкі пра Рудню датуюцца прыкладна 1363 годам. Тады назва паселішча згадваецца як Родня (адноснае прыметнік ад слова род), што азначала «урадлівы, ураджайны» (для параўнання: польск. Rodny з ідэнтычным значэннем). Сучасная назва Рудня ўзнікла пазней пад уплывам тапоніма Рудня: рэкі Рудня з водамі «ржавага» (чырвона-карычневага) колеру і названых па ёй паселішчаў.

Знаходзілася ў складзе ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Пасля 1772 г. адышла да Расійскай імперыі, мястэчка Бабінавіцкага, з 1857 г. — Аршанскага павета Магілёўскай губерні.

Штуршок у развіцці Рудня атрымала ў другой палове XIX стагоддзя, калі праз населены пункт былі пабудаваныя шаша Віцебск — Смаленск (1856 год) і Рыга-Арлоўская чыгунка (1868 год).

У 1918 годзе Магілёўшчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а ў студзені 1919 года — Беларускай ССР, аднак у хуткім часе Руднянская воласць уключана ў Смаленскі павет, які стаў часткай РСФСР. У 1926 годзе Рудня атрымала статус горада, у 1929 г. быў утвораны Руднянскі раён.

У перыяд беларусізацыі працаваў Руднянскі белпедтэхнікум, у 1932 г. ён меў 165 навучэнцаў; існавала тры аддзяленні: дашкольнае, падрыхтоўчае і школьное.

14 ліпеня 1941 г. Рудня была акупавана нацысцкімі войскамі, вызвалена 8 кастрычніка 1943 г.

У 2013—2024 гадах у Рудні юрыдычна базіравалася беларускае незалежнае кніжнае выдавецтва «Інбелкульт», якое выдавала літаратуру па беларускай гісторыі і мовазнаўстве на беларускай мове.

Насельніцтва

Вядомыя асобы Аляксандр Пятровіч Мазалёў — беларускі жывапісец, графік, педагог. Валянціна Цімафееўна Петрачкова — беларуская актрыса тэатра і кіно. Яўген Альфрэдавіч Шміт (1920—2019) — савецкі і расійскі гісторык і археолаг.

Гл. таксама

Рудня (прыпыначны пункт чыгункі)

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Смаленскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць)