Асе́еўка (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета. Месціцца за 7 км на поўдзень ад Мінска. Каля вёскі месціцца чыгуначны прыпыначны пункт Асееўка.

Гісторыя У 1897 годзе фальварак, 2 двары, у Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У ліпені 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года была пад акупацыяй Польшчы.

З 20 жніўня 1924 года ў Гатаўскім, з 1927 года ў Дзяргайскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

З 16 ліпеня 1954 года да 5 сакавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Гатаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. У 1991 годзе ў саўгасе «Рассвет» (цэнтр — Новы Двор).

Насельніцтва

XX стагоддзе: 1917 — 22 двары, 106 жыхароў 1926 — 16 двароў, 80 жыхароў 1997 — 22 гаспадаркі, 106 жыхароў 1999 — 48 жыхароў XXI стагоддзе: 2010 — 36 жыхароў

Вядомыя асобы Аркадзь Хмялеўскі (1921—1987) — маёр Савецкай Арміі, удзельнік Другой сусветнай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Літаратура Асееўка // С. 356

Спасылкі

Катэгорыя:Навадворскі сельсавет (Мінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна