Па́шкавічы (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета. Месціцца за 3 км на поўдзень ад Мінска, на рацэ Сеніца.
Гісторыя У 1567 годзе ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага як сяло, шляхецкая ўласнасць у Менскім павеце Менскага ваяводства ВКЛ. У 1600 годзе сяло, панскі двор, уласнасць К. М. Служкі. У 1734 годзе вёска і фальварак, уласнасць Л. Рымашэвіча.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска і панскі двор у Мінскім павеце Мінскай губерні, уласнасць чашніка М. Дамброўскага. У 1815 годзе вёска, уласнасць Р. Алендоўскага, у 1858 годзе ўласнасць К. Яленскага. У 1882 годзе заснаваны вінакурны завод, у 1895 годзе ў ім было 6 рабочых. У 1897 годзе ёсць царква, хлебазапасны магазін, вінакурны завод.
У 1916 годзе адкрыта народнае вучылішча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні гарадскога савета Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
З 16 ліпеня 1954 года ў Гатаўскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Навадворскім сельсавеце.
Насельніцтва 1734 год — 7 двароў і фальварак 1800 год — 10 двароў, 50 жыхароў 1815 год — 57 душ мужчынскага полу 1897 год — 32 двары, 177 жыхароў; маёнтак, 58 жыхароў 1917 год — 37 двароў, 262 жыхары; маёнтак, 33 жыхары 1926 год — 46 двароў, 242 жыхары 1997 год — 86 гаспадарак, 239 жыхароў 1999 год — 196 жыхароў 2010 год — 158 жыхароў
Славутасці
Археалагічныя помнікі. 3 курганныя могільнікі і 2 селішчы
Літаратура Пашкавічы // С. 438—439 Помнікі археалогіі. Навадворскі сельсавет // С. 33—34
Спасылкі
Катэгорыя:Навадворскі сельсавет (Мінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна