Арэ́хаўская (, ) (да 1964 года — Неўмыва́кі) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хацежынскага сельсавета.
Назва Першапачаткова вёска называлася Неўмывакі (перайменавана 30 ліпеня 1964 года ў працэсе змены «немілагучных» назваўУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).). Падобную «мянушкавую» назву мела недалёка ад Неўмывакаў, за 12 км на поўдзень, і вёска Плявакі (цяпер — Першамай).
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Ядвіга Іосіфаўна Будай
Спасылкі
Катэгорыя:Хацежынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі