Во́ўкавічы (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Шчомысліцкага сельсавета.

Назва На старых картах (пачынаючы ад 1797 г.) - Воўчкавічы (засталася адпаведная назва чыгуначнай станцыі).

У апісанні земляў вакол Менску 1557 г. згадваецца дарога, якая "идет з Менска до Вовъчкович"Менскія акты. Выпуск першы (XV-XVIII ст.). Менск, 1931. С. 22..

Геаграфія На аўтамабільнай дарогзе , каля Воўкавіцкага вадасховішча на рацэ Пцічы.

Гісторыя У 1709 годзе згадана як вёска ў фальварку Гарадзішча ў Мінскім ваяводстве ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 8, с. 1247.

У культуры "Ваўчкоўскае сяло" згадваецца ў зборніку беларускіх народных песень 1871 г. "Беларускія песні" П. Бяссонава ў купальскай песні:Сярёд сяла Ваўчкоўскага, То то!

Тут стаяла лазня дубовая, Ту, ту, ту!

А хадзілі дзецюшкі богу памаліцца,

Стоўб абнімалі, печ цалавалі,

Перяд Сопухай крыжам ляжалі.

Яны думалі: Прячыстая,

Анож Сопуха НячыстаяБѣлорусскія пѣсни. Издал Петр Безсонов. Москва, 1871. С. 29..У энцыклапедычным даведніку "Беларуская міфалогія" Сопуху тлумачаць як увасабленне старажытнага духу хатняга агняС. Санько. Сопуха // Беларуская міфалогія: энцыклапедычны даведнік. Мінск, 2004. С. 522-523..

Славутасці

Надмагілле графіні (1904, архітэктар Генрых Гай) з чорнага шведскага граніту. Помнік уключаў скульптуру, на самім надмагіллі было бронзавае распяцце і каваны вянок. Скульптура і бронзавыя ўпрыгожванні не захаваліся. Захавалася толькі гравіроўка на граніце «Requiem aeternam dona eis, Domine» («Вечны спачынак дай ім, Пане») і імя майстра Прушынскага з Варшавы.

Страчаная спадчына Касцёл Сэрца Ісуса і Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1904, архітэктар Генрых Гай), у 1950-я гады руіны святыні ўзарвалі.

Вядомыя асобы На мясцовых могілках пахавана графіня , жонка Ежы Чапскага.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Шчомысліцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна