До́лкінды. Сустракаецца таксама варыянт До́ўкінды, До́лкінты, До́ўкінты (, ) — вёска ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Казлоўскага сельсавета.
Назва Больш аўтэнтычныя — даваенныя варыянты назвы, польск. Dołhinty, руск. Долгинты. Вядомае балцка-літоўскае двухасноўнае імя Dau-gint'as (Даўгінтас). Аснова Gint- таксама ў двухасноўным імені, ад якога тапонім Важгінты.
Зусім каля Доўгінтаў быў хутар Мікідаўшчына (ля дарогі са Снова на Нясвіж), з назвай ад імя, структурна падобнага да імені, ад якога тапонім Мілідаўшчына (< Milida < Mil-id-).
Вядомыя асобы Георгій Сцяпанавіч Тамашэвіч (нар. 1939) — паэт, журналіст.
Спасылкі
Катэгорыя:Казлоўскі сельсавет (Нясвіжскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Нясвіжскага раёна