Хво́ева (, ) — вёска ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сноўскага сельсавета

Мае тры вуліцы: Азёрную, Садовую і Сноўскую. Ля вёскі знаходзіцца чыгуначны прыпынак Хвоева, размешчаны на лініі Мінск — Баранавічы.

Гісторыя паселішча Упершыню «sioło Chwoiowskie» згадваецца ў вядомых даследчыкам пісьмовых крыніцах 1 снежня 1562 года ў акце валочнай памеры маёнтка Сноў, як супольная ўласнасць родных братоў Паўла і Мальхера Жыгімонтавічаў Некрашэвічаў-Сноўскіх. Налічвала 59 валок «добрага грунту»Vilniaus Universiteto biblioteka (VUB). RS. F. 4. (nr. 17). A-3913. S.V. 36827. K. 4-4v..

У 1579 годзе знаходзілася ў трыманні новагародскага падсудка Есіфа Іванавіча Галаўні і яго жонкі Ядз­ві­гі Мікалаеўны Біюціскай (крэўнай тагачасных уладальнікаў Сноўска­га ма­ёнт­ка — новагародскага земскага суддзі Мальхера Сноўскага Граўжа і яго старэйшага брата Паўла). Маёмасная спрэчка за Хвоева паміж Мальхерам Сноўскім і Есіфам Галаўнёй была ўлагоджана «…за доброволным отписом пана Сновского в певной сумме пенезей»«Оповеданье и пильность Есифа Головни, подсудка земского земли Новго­род­ское (против) маршалка господарского, судьи земского новгородского, державцы куре­нец­кого Малхера Сновского Кгравжа о наеханье кгвалтовное урядника сновского Миколая Володкевича с бояры и люди сновскими на люди сновские села Хвоевского» // Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кн. 272, 1576—1579; Кніга судовых спраў № 58 (копія канца XVI ст.) / падрыхтаваў да друку А. Мяцельскі. Мінск : Беларуская навука, 2015. [арк. 227 адв.-228 адв.]..

У 1588 годзе новагародскі земскі суддзя Есіф Галаўня вымяніў свой маёнтак Хатаевічы ў Менскім павеце на маёнткі Студзёнкі і Сноў, якія належалі пасля смерці віцебскага кашталяна Маль­хе­ра Сноўскага яго жонцы Барбары Янаўне Клачкоўне СноўскайРГАДА. Ф. 389. Литовская Метрика. Опись 1. Ед. хр. № 277, лл. 537—540.. Так Хвоева зноў стала ўласнасцю Галаўні да яго смерці ў 1598 годзе. Пасля падзелу спадчыны паміж яго сынамі 21 кастрычніка 1602 года в. Хвоева атрымаў Крыштаф Есіфавіч Галаўня«Реестръ делу ровного, вечыстого межы нами, то естъ хоружым воеводства Новгородского, писарем скарбным Великого Князтва Литовского [Юрем Есифовичем Головней], а Крыштофом и Яном Есифовичами Головнями в маетностях, лежачых у Великом Князтве Литовъском, у розных поветех на нас, яко наследных потомков по отцу нашым, небощыку его милости пану Есифу Головни, суди земскому Новгородском спалых, то ест в повете Новго­род­ском, в ыименю Задвеи, в ыименью Снови и Бретянце и доме в месте Новгородском, а в повете Ошменском, в ыименью Лебедеве и в ыименью Хожовой, через их милостеи панов стрыев и опекунов, в тестаменте пана отца нашого описаных, за сполным зезволенем и згодою нашою учыненого» (LVIA, SA, Knyga № 27 (F. 8), k. 505-510v)..

У другой палове XVII — першай трэці XIX ст. Хвоева знаходзілася ва ўласнасці прадстаўнікоў родаў Рдултоўскіх, пазней (да першай трэці XX ст.) — Гартынгаў. У 1690 годзе два дымы ў Хвоеве належалі Ежаму ВасілеўскамуMetryka Litewska. Rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskiego. Województwo nowogródzkie 1690 r. / Instytut Historii PAN. Opracowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba; pod redakcją Andrzeja Rachuby. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2002. S. 68..

Пасля падпісання Рыжскай дамовы, у 1921—1939 гадах знаходзілася ў складзе Сноўскай гміны Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай рэспублікі.

Насельніцтва 2010 год — 291 чалавек 1999 год — 293 чалавекі

Славутасці Карчма з Хвоева (XIX стагоддзе), перавезена ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту —

Вядомыя ўраджэнцы Рамуальд Іосіфавіч Клім (1933—2011) — савецкі беларускі лёгкаатлет і трэнер, алімпійскі чэмпіён 1964 года ў кіданні молата. Пётр Вікенцьевіч Лешчылоўскі (нар. 1938) — беларускі эканаміст.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Сноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Нясвіжскага раёна