Ізбі́шча. Сустракаецца таксама варыянт Збі́шча (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета. Месціцца за 11 км на паўночны ўсход ад Мар’інай Горкі, 56 км ад Мінска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы.

Гісторыя У канцы XVIII стагоддзя ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, шляхецкая ўласнасць. У 1870 годзе ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.

У 1913 годзе адкрыта народнае вучылішча.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе ў працоўнай школе вучыліся 34 хлопчыкі і дзяўчынкі.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Уваходзіла ў склад Навасёлкаўскага сельсавета. З 15 сакавіка 1982 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Мар’інагорскага гарсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 сакавіка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 11 (1709)., пазней у падпарадкаванні Пухавіцкага райвыканкама. З 2017 года ў Блонскім сельсавецеРешение Минского областного Совета депутатов от 8 сентября 2017 г. № 226 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области.

Насельніцтва 1870 год — 18 жыхароў мужчынскага полу 1897 год — 11 двароў, 85 жыхароў 1909 год — 24 двары, 273 жыхары 1960 год — 74 жыхары 2002 год — 19 двароў, 38 жыхароў 2007 год — 8 жыхароў 2010 год — 11 жыхароў 2019 год — 17 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі

Катэгорыя:Блонскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна