Бор. Сустракаецца таксама варыянт Бор-Цітвя́нскі () — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета. Месціцца за 26 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 44 км ад Мінска.

Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР. У літаратуры, як даведнік Гарады і вёскі Беларусі, гэты населены пункт блытаюць з вёскай Бор, знесенай у часе будаўніцтва ЦЭЦ-5.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 31 сакавіка 1977 года Бор уваходзіў у склад Цітвянскага сельсавета, пасля перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рудзенскага пассаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)..

Насельніцтва 2002 год — 5 двароў, 7 жыхароў 2009 год — 3 жыхары 2019 год — 1 жыхар

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Рудзенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна