Іньяцыа Абатэ (; нар. , Сант’Агата-дэ’-Гоці, Італія) — італьянскі футбаліст, правы абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2011—2015). Сын футбаліста, брамніка, Беньяміна Абатэ.
Клубная кар’ера Абатэ з’яўляецца выхаванцам «Мілана», але пачаў сваю кар’еру ў клубе Серыі C1 «Напалі», у які быў аддадзены ў арэнду. Затым Абатэ змяніў некалькі каманд, як «Сампдорыя», у якой не правёў ні адной гульні, «П’ячэнца» і «Модэна». У 2007 годзе частку правоў на футбаліста выкупіў «Эмпалі», у якім, па ўмовах дагавору, Абатэ правёў сезон.
23 ліпеня 2008 года Абатэ быў прададзены ў клуб «Тарына», за частку правоў на футбаліста (іншая частка засталася ў «Эмпалі») турынскі клуб заплаціў 2 млн еўра. 15 кастрычніка 2008 года Абатэ ў матчы супраць «Аталанты» атрымаў траўму шчыкалаткі, якая вывела яго з гульні на 2 месяцы. 7 снежня ігрок вярнуўся на поле. У 2009 годзе вярнуўся ў «Мілан». У сезоне 2009/10 пад кіраўніцтвам Леанарду Абатэ першапачаткова выходзіў на замену на месца правага паўабаронцы, аднак з цягам часу зрушыўся ў абарону. У наступным сезоне, з прыходам Масіміліяна Алегры, Абатэ замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы «Мілана», згуляўшы ў 37 матчахIgnazio Abate’s Huge Milan Improvement Down To Massimiliano Allegri’s Success & Leonardo’s Failure. goal.com.AC Milan’s 'Right' Back: The Rise of Ignazio Abate. The Hard Tackle..
Пакінуў «Мілан» па заканчэнні сезона 2018/19, пасля чаго заставаўся без каманды, а ў лістападзе 2020 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная кар’ера Абатэ выступаў за моладзевыя зборныя Італіі зборныя ўсіх узростаў, удзельнічаў у Алімпіядзе ў Пекіне. 11 лістапада 2011 года дэбютаваў за зборную Італіі ў гасцявым таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы. Гульня скончылася з лікам 2:0 на карысць італьянцаў.
Дасягненні Мілан Чэмпіён Італіі: 2011 Уладальнік Суперкубка Італіі (2): 2011, 2016
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Тарына Катэгорыя:Ігракі ФК Эмпалі Катэгорыя:Ігракі ФК Модэна Катэгорыя:Ігракі ФК П’ячэнца Катэгорыя:Ігракі ФК Сампдорыя Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года