Ларыса Рыгораўна Цітарэ́нка (нар. , Мінск) — беларускі сацыёлаг і філосаф. Кандыдат філасофскіх навук, доктар сацыялагічных навук, прафесар.
Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975) па спецыяльнасці «філасофія». Кандыдат філасофскіх навук (1978), доктар сацыялагічных навук (1992). Прафесар БДУ (1995).
Спецыяліст у галіне сацыяльнай тэорыі і сучаснай заходняй сацыялогіі, а таксама сацыялогіі культуры, грамадскай думкі, сацыялогіі адукацыі. Кірункі навуковых зацікаўленняў: гісторыя і тэорыя сацыялогіі; метадалогія навукі; сацыялогія моладзі; сацыялогія культуры; сацыялогія рэлігіі; гендэрная сацыялогія; сацыялогія горада; філасофія тэхнікі; футуралогія; сацыялогія адукацыі; грамадская думка; міждысцыплінарныя даследаванні.
Член Міжнароднай сацыялагічнай асацыяцыі (з 1982), Міжнароднага інстытута сацыялогіі (з 1996), Расійскай і Беларускай сацыялагічных асацыяцый.Данілаў А. Прафесіянал…, акадэмік Нью-Йоркскай акадэміі навук (1997), член Міжнароднай адукацыйнай супольнасці (2007) і інш.
Актыўны ўдзельнік міжнародных навуковых кангрэсаў па сацыяльных навуках. Стажыравалася ў вядучых заходніх даследчых цэнтрах, выкладала сацыялогію ў Польшчы, ЗША (у т.л. у Карнельскім і Гарвардскім ўніверсітэтах) і Заходняй Еўропе. Удзельнікам шэрагу міжнародных навукова-даследчых праектаў, іх каардынатарам і кіраўніком.
Аўтар і сааўтар больш за 400 навуковых прац, апублікаваных на васьмі мовах, у т.л. шэрагу манаграфій, каля дзесятка падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па сацыялогіі. Мае адзін з самых высокіх рэйтынгаў цытавання сярод беларускіх грамадазнаўцаў.
Узнагароды Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005) Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008) Лаўрэат прэміі БДУ ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук імя У. І. Пічэты (2009) Ганаровая грамата ВАК Рэспублікі Беларусь (2010) Заслужаны работнік БДУ (2013) Медаль Францыска Скарыны (24 ліпеня 2019)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2019 года № 275 «Аб узнагароджанні».
Літаратура Данілаў А. Прафесіянал найвышэйшага ўзроўню // «Універсітэі» № 4 (2086). 15 сак. 2013. — С. 3. Титаренко Лариса Григорьевна // Республика Беларусь: энциклопедия. В 7 т. — Мн., 2008. — Т. 7. — С. 224. Титаренко Лариса Григорьевна // Социологическая энциклопедия. — Мн., 2003 — С. 329. Титаренко Лариса Григорьевна // Социология : энциклопедия. — Мн., 2003. — С. 1126—1127. Титаренко Лариса Григорьевна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001: 80 год. — Мн., 2001. — С. 273. Титаренко Лариса Григорьевна // Кафедре социологии БГУ — 20 лет, 1989—2009: сборник научных трудов. — Мн., 2009. — С. 122—123. Цітарэнка Ларыса Рыгораўна // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. — Мн., 2003. — Т. 17. — С. 119.
Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Сацыёлагі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты філасофскіх навук Катэгорыя:Дактары сацыялагічных навук Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ