Мікала́й Мікала́евіч Дзямчу́к (нар. , в. Дзеткавічы Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь (1997—2000), доктар эканамічных навук.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1954 годзе ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1982).

Працаваў слесарам-рамонтнікам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Пасля заканчэння інстытута працаваў у бухгалтэрыі гэтага ж завода.

У 1981—1990 гадах — намеснік галоўнага бухгалтара, начальнік планава-эканамічнага аддзела Мінскага станкабудаўнічага вытворчага аб’яднання імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

З 1990 года — старшыня Ленінскага райвыканкама г. Мінска.

У 1991—1994 гадах працаваў начальнікам Дзяржаўнай падатковай інспекцыі па Заводскім раёне г. Мінска.

21 кастрычніка 1994 года прызначаны Старшынёй Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 1994 г № 158 «Аб прызначэнні М. М. Дземчука Старшынёй Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь».

14 студзеня 1997 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 56 прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 1997 № 56 «Аб прызначэнні М. М. Дземчука Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь».

31 сакавіка 2000 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 158 вызвалены ад пасады Старшыні Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы УзбекістанУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2000 г. № 158 «Аб прызначэнні М. М. Дземчука Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка другога класа». 18 красавіка 2008 года быў вызвалены ад пасадыУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2008 г. № 223 «Аб вызваленні М. М. Дземчука ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан».

15 снежня 2014 года быў прызначаны пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры статутных і іншых органах СНД. Вызвалены ад гэтай пасады 26 снежня 2019 года.

Спасылкі Біяграфія на сайце Міністэрства па падатках і зборах

Катэгорыя:Міністры па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дактары эканамічных навук Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ Катэгорыя:Паслы Беларусі ва Узбекістане Катэгорыя:Старшыні дзяржаўных камітэтаў Беларусі Катэгорыя:Старшыні раённых выканаўчых камітэтаў Беларусі