Чо́ла () — старажытная дзяржава на поўдні Індыі і дынастыя, якая ў ёй правіла. Вядома з І ст. н.э.

Сталіцы: Пухар, Танджур і . Дзяржаўная мова — тамільская.

У 9 ст. трапіла ў васальную залежнасць ад дзяржавы Палаваў. Узвышэнне Чолы пачалося, калі яе правіцель Адыцья І (871—907) знішчыў дзяржаву Палаваў і захапіў яе землі. Найбольшай магутнасці дасягнула ў 10—12 ст., калі дынастыя Чола падпарадкавала амаль увесь поўдзень паўвострава Індастан, востраў Шры-Ланка (Цэйлон), Мальдыўскія астравы, нанесла некалькі паражэнняў дзяржаве Заходніх Чалук'яў, здзейсніла паходы ў Бенгалію, на Суматру і ў Мапаю.

Высокага развіцця дасягнулі земляробства, рамесніцтва і гандаль, тамільская літаратура і мастацтва. З 2-й палавіны 12 ст. пачаўся заняпад дзяржавы Чола, у 13 ст. яна стала васалам Хайсалаў і перастала існаваць. Дынастыя вядома да 18 ст.

Літаратура Чола // С. 273.

Спасылкі

The History of Chola Empire Kingdoms of South Asia - Indian Kingdom of the Cholas

Чола Чола Чола Чола Чола