Міхаі́л Па́ўлавіч Гніляке́віч (, в. Асташына, Навагрудскі павет Мінская губерня — ) — дзяржаўны дзеяч БССР.
Біяграфія Нарадзіўся 6 лютага 1887 года ў в. Асташына Навагрудскага павета Мінскай губерні.
У 1907—1914 гг. працаваў на заводах Пецярбурга, за ўдзел у рэвалюцыйным руху сядзеў у турме. Член КПСС з 1912 г.
З 1914 г. у арміі. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі, адзін з арганізатараў Чырвонай гвардыі ў Петраградзе. Удзельнічаў у баях супраць Каледзіна.
З 1919 г. на партыйнай і прафсаюзнай працы ў БССР. З мая 1929 — наркам працы БССР, у сакавіку 1931 — верасні 1933 г. сакратар ЦВК БССР. З 1933 г. на партыйнай і прафсаюзнай працы ў РСФСР. Член ЦК КП(б) у 1924—1927, 1930—1932 гг. Член ЦКК КП(б)Б у 1927—1930, 1932—1933 гг. і яе Прэзідыума ў 1929—1930, 1932—1933 гг. Член ЦВК БССР у 1922—1923 гг. і яго Прэзідыума ў 1931—1933 гадах гг.
Катэгорыя:Народныя камісары працы БССР Катэгорыя:Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены Прэзідыума ЦВК БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне