А́нхель Фабія́н дзі Мары́я Эрна́ндэс (; нар. , , Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, атакуючы паўабаронца партугальскага клуба «Бенфіка» з Лісабона і нацыянальнай зборнай Аргенціны. Чэмпіён свету 2022 года, уладальнік Кубка Амерыкі 2021 года.
Клубная кар’ера Дзі Марыя пачаў сваю прафесійную футбольную кар’еру ў 2005 годзе, калі дэбютаваў за родны клуб «Расарыа Сентраль». У студзені 2007 года ён меў магчымасць перайсці ў клуб расійскай Прэм’ер-лігі, калі «Рубін» прапанаваў яму кантракт, аднак ігрок адмовіўся ад такога развіцця кар’еры.
У ліпені 2007 года Анхель перайшоў у склад партугальскай «Бенфікі», якая выклала за іграка 6 млн еўра, атрымаўшы 80 % правоў на футбаліста. Пазней, у жніўні 2008 года, партугальскі клуб выкупіў астатнюю частку правоў за 2 млн еўра. Дзі Марыя падпісаў новы кантракт з «Бенфікай» у кастрычніку 2009 года, падоўжыўшы яго яшчэ тры гады. 27 лютага 2010 года Дзі Марыя забіў свой першы хет-трык у матчы супраць «Лейшойнша».
28 чэрвеня 2010 года мадрыдскі «Рэал» размясціў на сваім сайце інфармацыю, што яны прыйшлі да пагаднення з «Бенфікай» паводле трансферу Дзі Марыі. 7 ліпеня 2010 года Дзі Марыя прыбыў у Мадрыд напрасткі з Буэнас-АйрэсаDi Maria arrives in Madrid. Real Madrid C.F., і прайшоў медыцынскае абследаванне 8 ліпеняDi Maria passes physical. Real Madrid C.F.. Анхель дэбютаваў 4 жніўня 2010 года ў таварыскім матчы супраць клуба «Амерыка», дзе «Рэал» перамог з лікам 3:2. 22 жніўня Дзі Марыя забіў свой першы гол у іншай таварскай сустрэчы супраць клуба «Эркулес», у якік «Рэал» перамог з лікам 3:1.
26 жніўня 2014 года Дзі Марыя падпісаў пяцігадовы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд», які выклаў за паўабаронцу 59,7 млн фунтаў, што стаў пятым самым дарагім трансферам усіх часоў і самым дарагім брытанскім падпісаннемÁngel di María completes record £59.7m move to Manchester United. The Guardian. Ужо 30 жніўня Анхель дэбютаваў за новы клуб у матчы супраць «Бернлі», які скончыўся з лікам 0:0. Ігрок атрымаў пашкоджанне і быў заменены на 70-й хвілінеAngel Di Maria makes his Premier League debut. The Telegraph.
Пасля няўдалага сезона ў складзе «Манчэстэр Юнайтэд» Дзі Марыя вырашыў пакінуць Англію. 6 жніўня 2015 года ігрок падпісаў чатырохгадовы кантракт з французскім «Пары Сен-Жэрмен». Як мяркуецца, сума трансферу склала 63 млн еўра.
У маі 2022 года «Пары Сен-Жэрмен» абвясціў аб сыходзе Дзі Марыі па заканчэнні кантрактаФутбол. Чемпионат Франции. Анхель Ди Мария попрощался с "ПСЖ" . pressball.by. У ліпені 2022 года футбаліст у якасці свабоднага агента падпісаў аднагадовае пагадненне з «Ювентусам»Футбол. Чемпионат Италии. Анхель Ди Мария стал игроком "Ювентуса". . pressball.by. Пакінуў турынскі клуб па заканчэнні сезона 2022/23, а ў ліпені 2023 года стаў іграком «Бенфікі».
Міжнародная кар’ера Дзі Марыя прымаў удзел на турніры Алімпійскіх гульняў у Пекіне, дзе разам з каманд дамогся залатых медалёў. Анхель быў уключаны ў заяўку зборнай Аргенціны ў якасці аднаго з 23 ігракоў на чэмпіянат свету па футболе 2010. 11 жніўня 2010 года ён забіў першы гол за нацыянальную зборную ў Дубліне ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірландыі. Гульня скончылася з лікам 1:0.
Дасягненні
Клубныя «Бенфіка»: Чэмпіён Партугаліі: 2010 Уладальнік Кубка партугальскай лігі (2): 2009, 2010
«Рэал»: Чэмпіён Іспаніі: 2012 Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2011, 2014 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2012 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2014 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2015
«Пары Сен-Жэрмен»: Чэмпіён Францыі (5): 2016, 2018, 2019, 2020, 2022 Уладальнік Кубка Францыі (5): 2016, 2017, 2018, 2020, 2021 Уладальнік Кубка французскай лігі (4): 2016, 2017, 2018, 2020 Уладальнік Суперкубка Францыі (4): 2016, 2018, 2019, 2020
Міжнародныя Чэмпіён свету: 2022 Пераможца Кубка Амерыкі: 2021 Пераможца Фіналісімы: 2022 Залаты прызёр Алімпійскіх гульняў: 2008
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Расарыа Сентраль Катэгорыя:Ігракі ФК Бенфіка Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Аргенціны Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе