Бельэтаж ( «прыгожы» і «паверх», «ярус») — тэатральны і архітэктурны тэрмін.

У тэатры

Складовая частка глядзельнай залы сучаснага тэатра, ніжні ярус балконаў над , амфітэатрам і бенуарам. Балконы, размешчаныя вышэй бельэтажа, носяць назву першага, другога і г.д. ярусаў.

У архітэктуры

У архітэктуры барока і класіцызму — другі знізу, пасля цокальнага, паверх будынка, пераважна палаца, асабняка. У бельэтажы размяшчаюцца парадныя залы і пакоі, якія вылучаюцца большай вышынёй, якасцю аддзелкі. На фасадзе, як правіла, вылучаецца вышынёй, памерамі вокнаў, дэкаратыўным афармленнем. На бельэтаж можа весці парадная лесвіца, размешчаная ў інтэр'еры ці звонку будынка.

У сучаснай архітэктуры жылых дамоў тэрмін «бельэтаж» амаль не выкарыстоўваецца.

Літаратура

Катэгорыя:Тэатральная архітэктура Катэгорыя:Тэатральная тэрміналогія