Паўднёвыя і Паўночныя дынастыі ў Кітаі, ці Нань Бэй Чао () — перыяд кітайскай гісторыі (4—6 стст.), калі Кітай быў падзелены на 2 асобныя дзяржавы.
Паўднёвым Кітаем у гэты час кіравалі дынастыі кітайскага паходжання: Сун (Лю Сун) (420—478), Цы (479—501), Лян (502—556), Чэнь (557—588).
На поўначы Кітая панавалі дынастыі выхадцаў з плямён , якія захапілі гэту частку краіны ў канцы 4 ст.: Паўночная Вэй (Тоба Вэй) (386—535), Усходняя Вэй (534—550), Заходняя Вэй (535—557), Паўночная Цы (550—557), Паўночная Чжоў (557—581).
Гэты час характарызаваўся палітычнай няўстойлівасцю, частай зменай дынастый, войнамі паміж Паўночным і Паўднёвым Кітаем.
У 581 г. палкаводзец Ян Цзянь скінуў апошняга імператара Паўночнай Чжоў, аб'яднаў да 588 г. увесь Кітай пад сваёй уладай і заснаваў адзіную дынастыю Суй.
Літаратура Паўднёвыя і Паўночныя дынастыі ў Кітаі // С. 199.
Катэгорыя:Гісторыя Кітая Катэгорыя:Кітайскія дынастыі Катэгорыя:Паўднёвыя і Паўночныя дынастыі