Уладзі́мір Іосіфавіч Маке́йчык (нар. , ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (1997—1998).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры і Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1966 годзе ў якасці слесара на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе імя У. І. Леніна.

З 1971 — старшы трэнер Камітэта па фізічнай культуры і спорту пры Савеце Міністраў БССР.

У 1972—1976 — на камсамольскай рабоце.

З 1976 працаваў намеснікам старшыні аблсавету ДСТ «Буравеснік».

У 1979—1994 — на адміністрацыйнай працы ў Міністэрстве асветы БССР, Савеце Міністраў БССР, Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 1995 года — загадчык сектара па справах грамадскіх аб’яднанняў і фізічнай культуры апарата Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

13 студзеня 1997 года быў прызначаны Міністрам спорта і турызму Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 студзеня 1997 года № 47 «Аб прызначэнні У. І. Макейчыка Міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь».

16 сакавіка 1998 года ў сувязі з пераходам на іншую працу быў вызвалены ад пасады міністраУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 1998 года N 116 «Аб вызваленні У. І. Макейчыка ад пасады міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь» .

Спасылкі Старонка на сайце Прэс Дасье

Катэгорыя:Міністры спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК