Вы́гада — возера ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Зарудзеча (прыток Пцічы), за 7 км у напрамку на захад ад Глуска, прыкладна за 2,7 км на захад ад вёскі Мыслоціна.

Плошча паверхні возера 0,78 км². Даўжыня 1,35 км, найбольшая шырыня 0,9 (0.84)км, даўжыня берагавой лініі каля 3,4Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2. км. Найбольшая глыбіня 0,5 (1) м. Аб'ём вады ў возеры каля 0,4 млн м³. Катлавіна возера знаходзіцца сярод забалочанай мясцовасці. Берагі нізкія і пясчаныя, заходнія забалочаныя. Дно возера тарфяністае, высланае сапрапелем. Цалкам зарастае. Улетку возера амаль перасыхае. Пратокай злучаецца з сеткай меліярацыйных каналаў.

У возера водзіцца карась залаты.

Літаратура

Спасылкі Інфармацыя на сайце «Белорусский Посейдон» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2. Ліст карты N-35-118. Выданне 1981 г.

Катэгорыя:Азёры Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Азёры Глускага раёна