Шчапе́рня — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дрыса (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 19 км. Плошча вадазбору 59 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Пачынаецца ў напрамку на ўсход ад вёскі Шчаперня, упалае ў Дрысу прыкладна за 2 км на поўнач ад вёскі Фядоценкі. Вадазбор у межах Полацкай нізіны. Рака прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў. Рэчышча Шчаперні часткова каналізаванае.

Каля ракі населеныя пункты Шчаперня, Паташонкі, Маставуха, Заенкі.

Літаратура

Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Полацкага раёна Катэгорыя:Прытокі Дрысы