«Марсіянін» () — навукова-фантастычны драматычны фільм рэжысёра Рыдлі СкотаRidley Scott in Talks to Direct Matt Damon in 'The Martian' (Exclusive) з Мэтам Дэйманам у галоўнай ролі. Прэм’ерны паказ адбыўся 11 верасня 2015 года ў рамках кінафестывалю ў ТаронтаToronto Film Review: ‘The Martian’. Выхад у пракат ЗША — 2 кастрычніка 2015 года. Дру Годард напісаў сцэнарый на аснове кнігі Эндзі Уіра «Марсіянін»Drew Goddard in Negotiations to Write and Direct ‘The Martian’ for Fox (Exclusive).
«Марсіянін» з’яўляецца другім сумесным навукова-фантастычным фільмам Мэта Дэймана і Джэсікі Чэстэйн пасля стужкі «Інтэрстэлар», у якой герой Дэймана таксама правёў на незаселенай планеце некалькі гадоў.
Сюжэт Падчас даследчай экспедыцыі Ares III на Марсе пачынаецца моцная пясчаная бура, і група астранаўтаў вымушана датэрмінова пакінуць планету і вярнуцца на Зямлю. Пры эвакуацыі ў буры быў згублены батанік Марк Уотні. Кіраўнік місіі Меліса Льюіс, палічыўшы яго мёртвым, прымае рашэнне паляцець. Астранаўт застаецца адзін на планеце, без сувязі з Зямлёй, у модулі, разлічаным на месяц для групы з 6-ці чалавек. Ён мяркуе, што яму трэба выжыць на працягу трох гадоў да місіі Ares IV і перадаць сігнал на Зямлю. Для пражыцця Марк разбівае гарод і пачынае вырошчваюць бульбу ўнутры жылога модуля.
На Зямлі спецыялісты NASA, аналізуючы спадарожнікавыя фатаграфіі, лічаць, што Уотні выжыў. На Марсе Уотні знаходзіць зонд Pathfinder, які не функцыянуе. Ён аднаўляе яго і выкарыстоўвае перадатчык зонда, каб паслаць сігнал на Зямлю. У NASA пачынаюць працу над наступнай пілатаванай місіяй Ares IV, з улікам аперацыі выратавання, але падрыхтоўка можа заняць вельмі шмат часу. Пакуль, для выжывання астранаўта, яму вырашаюць выслаць зонд з абсталяваннем і запасамі. Занадта паспешная падрыхтоўка запуску зонда прыводзіць да катастрофы, калі ракета ўзрываецца пры ўзлёце. Дапамагаюць кітайскія калегі, запускаючы зонд на сваім носьбіце. Ва Уотні ўзнікаюць праблемы: разгерметызацыя шлюза прыводзіць да таго, што загінула значная частка ўраджая. Яго выжыванне апыняецца пад пытаннем.
Тым часам экспедыцыя Ares III на караблі Hermes вяртаецца дамоў, але Зямля трымае іх у няведанні таго, што Марк выжыў. Каманда, аднак, даведваецца праўду і вырашае вярнуцца і выратаваць таварыша, не маючы на гэта загаду ад кіраўніцтва. Праходзіць сем месяцаў. Уотні, даведаўшыся пра вяртанне Ares III, рыхтуецца да свайго выратавання. Ён накіроўваецца на марсаходзе да месца, дзе загадзя, для наступнай місіі ўжо быў пакінуты пасадачны модуль Ares IV з абмежаваным запасам паліва. Максімальна палегчыўшы модуль, астранаўт стартуе з паверхні Марса. Яму не ўдаецца набраць дастатковую вышыню, і каманда карабля Hermes вымушана пайсці на небяспечны варыянт з няштатным тармажэннем карабля на арбіце. Уотні паспяхова вяртаецца на Hermes і потым на Зямлю.
Дома ён становіцца інструктарам па выжыванні ў складаных умовах для будучых астранаўтаў.
У ролях
Вытворчасць
Рэжысаваць фільм павінен быў Дру Годард, але ён адмовіўся ў сувязі з абавязацельствамі перад кампаніяй Sony.
Крыніцы
Спасылкі
Агляд і крытыка фільма на сайце Роджэра Эберта
Катэгорыя:Фільмы ЗША 2015 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Фантастычныя фільмы 2015 года Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных твораў фантастыкі Катэгорыя:Фільмы пра Марс Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фантастычныя фільмы пра космас Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Гары Грэгсан-Уільямс Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — камедыя ці мюзікл