Алена Міхалюк (вядомая таксама як Лёля Міхалюк), дзяв. Марцінкевіч (, в. Лонскія Браслаўскага павета Віленскага ваяводства, цяпер Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці — 16 кастрычніка 2022, Манчэстэр) — беларуская грамадская дзяячка ў Вялікабрытаніі.
Біяграфія Нарадзілася на Браслаўшчыне. Вучылася ў польскай і беларускай школах. У часе Другой сусветнай вайны разам з маці апынулася на працах у Нямеччыне. Пазней трапіла ў беларускі лагер для перамешчаных асоб у Ватэнштэце; вучылася ў беларускай гімназіі, брала ўдзел у скаўтынгу.
У 1947 годзе прыехала на працу ў Вялікабрытанію, працавала на тэкстыльнай фабрыцы. Пасялілася ў Брэдфардзе, дзе ў 1949 годзе пабралася шлюбам з Янкам Міхалюком. Член ЗБВБ з 28 ліпеня 1947 года. У 1960-х гадах аддала сыноў Алеся, Віктара і Эдварда ў беларускую школу-інтэрнат імя Св. Кірылы Тураўскага ў Лондане і следам разам з мужам пераехала ў брытанскую сталіцу. У 1965—1970 гадах працавала гаспадыняй у гэтай школе-інтэрнаце. Актыўна падтрымлівала БАПЦ у Вялікабрытаніі. У 1982 годзе была прынятая ў сябры Рады БНР. Сябра Англа-беларускага таварыства. Пасля смерці мужа ў 1995 годзе пераехала з Лондана ў Манчэстэр. З 1997 па 2013 год займала пасаду старшыні ЗБВБ.
Адышла з жыцця 16 кастрычніка 2022 годаПамерла былая шматгадовая кіраўніца Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі Алена Міхалюкhttps://www.svaboda.org/a/32089707.html. Пахавана на Паўднёвых могілках (Манчэстэр).
Узнагароды Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай РэспублікіАлексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР: Таронта, Лёндан, Вашынгтон.
Крыніцы
Літаратура Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн, 2010.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шаркаўшчынскім раёне Катэгорыя:Члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі