Баські́ (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, каля ракі Свіслач. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1858 годзе ў складзе маёнтка Любін, уласнасць Фларыяна Пялікшы. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1870 год — 65 жыхароў мужчынскага полу 1897 год — 36 двароў, 202 жыхары 1908 год — 33 двары, 247 жыхароў 1917 год — 40 двароў, 250 жыхароў 2002 год — 28 двароў, 40 жыхароў 2009 год — 45 жыхароў 2019 год — 38 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Турынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна