Стары́ Двор (, ; раней таксама Пудзіцк або Пудзецк) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.
Гісторыя У XVII стагоддзі Пудзіцк адносіўся да Баштанскай воласці, уласнасць Кезгайлаў. Згадваецца ў 1582 годзе, уласнасць нашчадкаў Кезгайлаў у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага С. 229.. У дакументах старабеларускай мовай завецца Пудицк, Пудинск. Пазней уласнасць Завішаў. У канцы XVIII стагоддзя адносіўся да маёнтка Смілавічы, уласнасць Агінскіх С. 295..
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Да маёнтка адносілася таксама Пудзіцкая Слабада. У XIX стагоддзі маёнтак, уласнасць Манюшкаў, праз вена перайшла да Нефтэля, пазней уласнасць яго дачкі Евы Вайцяховіч. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета. З канца XIX стагоддзя сустракаецца назва Стары Двор. У 1903 годзе ўласнасць дваранкі Евы Восіпаўны Вайцяховіч.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Уласнасць нацыяналізавана, створаны пасёлак Стары Двор.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Паводле перапісу 1960 года былі аднайменныя вёска і пасёлак.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1908 год — 1 двор, 3 жыхары 1917 год — 2 двары, 33 жыхары, усе беларусы 1926 год — 12 двароў, 67 жыхароў 1960 год — вёска, 85 жыхароў; пасёлак, 23 жыхары 2002 год — 14 двароў, 24 жыхары 2009 год — 22 жыхары 2019 год — 18 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Турынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна