Міхало́ва (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Гісторыя Паселішча вядома прынамсі з сярэдзіны XVIII стагоддзя як фальварак Міхалоў або Міхалова, які адносіўся да дамена Шацк, уласнасць Аскеркаў. Уваходзіў у склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Жыццё Юзафа Габрыеля Аскеркі не па сродках вычарпала яго рэсурсы і прывяло да эксдывізіі ў канцы 1812 года, якая працягвалася да 1816 года. Экздывізія аддзяліла ад Шацка многія ўладанні, Міхалоў і Вяркалы з вёскамі Слабада (12 дымоў), вёскай Вяркалы (19 дымоў) былі аддзелены на карысць Грушвіцкіх .
Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1876 годзе ўладальнікам маёнтка быў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Рудольф Міхайлаў Грушвіцкі (у спадчыну з 1841 года), было 1275 дзесяцін зямлі. Гаспадаркай займаўся аканом, была таксама карчма з гадавым даходам 130 рублёў. У канцы XIX стагоддзя, паводле краязнаўцы Аляксандра Ельскага, маёнтак меў значны прыбытак з права прапінацыі (вырабу спірту) і арэнды. Таксама былі млыны на Пцічы.
У 1913 годзе ўладальнікам маёнтка быў Антоні Ваяводскі, было 830 дзесяцін зямлі.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Сталінградзец», была кузня. У 1939 годзе да Міхалова была далучана вёска Цагельня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічалі савецкія партызанскія брыгады імя Калініна, «Буравеснік», 3-я Мінская імя Будзёнага. У траўні 1943 года вёска была спалена ў ходзе нямецкай карнай аперацыі, забіты 3 жыхары. Пасля вайны вёска адноўлена.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1908 год — 1 двор, 25 жыхароў 1917 год — 10 двароў, 67 жыхароў, усе беларусы 1940 год — 17 двароў, 52 жыхары 2002 год — 1 двор, 1 жыхар 2009 год — 2 жыхарыИтоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года 2019 год — 1 жыхар
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Шацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі