Ванько́ўшчына (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 41 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 34 км ад Мінска, на рацэ Свіслач.

Гісторыя

Ранняя гісторыя У 1714 годзе ўпамінаецца як вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 1742. У XVIII стагоддзі ў складзе маёнтка Лешніца, уладанне Віленскага біскупства.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, мела назву Іванкаўшчызна (Іванкаўшчына, Іванкоўшчына) С. 91., пэўны час належала Прушынскім. З другой паловы XIX стагоддзя ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва 1908 год — 47 двароў, 354 жыхары 2002 год — 18 двароў, 29 жыхароў 2012 год — 13 гаспадарак, 24 жыхары 2019 год — 41 жыхар

Вядомыя асобы Язэп Падабед (1905—1938) — беларускі паэт, публіцыст.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Голацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна