Я́гаднае (, ; да 1964 года — Апляўніца) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 24 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 79 км ад Мінска, на рацэ Пціч.
Гісторыя Вядома ў пачатку XX стагоддзя як урочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Сінчанскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..
У 1964 годзе назва вёскі была зменена з Апляўніцы на Ягаднае.
Насельніцтва
1908 год — 2 двары, 13 жыхароў 2002 год — 1 двор, 1 жыхар 2012 год — 0 жыхароў 2019 год — 0 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дубраўскі сельсавет (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі