Кра́сны Акця́бр (, ; да 1922 г. — маёнтак Ізабалёва, таксама Багуславаў і Забалеўскі Двор С. 98) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 22 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 67 км ад Мінска, на рацэ Балачанка.

Гісторыя У XIX стагоддзі ўпамінаецца як маёнтак Ізабелаў (Ізабалёў, альбо Багуславаў) у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, побач была аднайменная вёска. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе фальваркам валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Альберт Іванавіч Багушэўскі, было 200 дзесяцін зямлі.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР, населены пункт перайменаваны ў пасёлак Красны Акцябр (Чырвоны Кастрычнік), але аднайменная вёска побач захавала назву Ізабалёва.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1976 годзе да населенага пункта была далучана вёска Ізабалёва.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района».

Насельніцтва 1917 год — 1 двор, 31 чалавек, усе беларусы 1926 год — 11 двароў, 51 жыхар 1960 год — 81 жыхар 2009 год — 230 жыхароў 2019 год — 182 жыхары

Інфраструктура Ёсць сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, яслі-сад, Дом культуры, бальніца, бібліятэка.

Вядомыя асобы Стафан Багушэўскі (1877—1938) — беларускі дзеяч рэвалюцыйнага руху, польскі палітык. Мікалай Каспяровіч (1900—1937) — беларускі этнограф, краязнавец, лексікограф, мастацтвазнавец і літаратуразнавец.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пухавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі