Лядцо́ () — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 4,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 57,5 км ад Мінска.

Назва Назва паходзіць ад слова «ля́да» — дзялянка высечанага лесу, хмызняку, высека; або расчышчанае месца ў лесе пад пасеў або пад сенажаць.

Гісторыя

Ранняя гісторыя У 1816 годзе ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх. Пасля 1861 года ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета. Адносілася да Навасёлкаўскага праваслаўнага прыходу.

Паводле перапісу 1897 года сярод насельніцтва былі распаўсюджаны рамёствы па вырабе колаў, саней і вупражы.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1929 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новае Лядцо». У 1933 годзе быліі сталярная майстэрня, кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва 1816 год — 28 двароў, 160 жыхароў 1858 год — 103 рэвізскія душы 1897 год — 68 двароў, 407 жыхароў 1917 год — 95 двароў, 439 жыхароў 1926 год — 90 двароў, 410 жыхароў 1960 год — 427 жыхароў 2002 год — 72 двары, 155 жыхароў 2009 год — 140 жыхароў 2019 год — 129 жыхароў

Інфраструктура Ёсць пачатковая школа, крама.

Вядомыя асобы Ганна Андрэеўна Язубчык (1904—1975) — беларуская вучоная ў галіне сельскай мікрабіялогіі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навасёлкаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна