Я́снае (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 2,5 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 57,5 км ад Мінска.

Гісторыя У 1920-я гады населены пункт вядомы як хутары Забалоцце. З 1930-х гадоў пасёлак Яснае.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У 1960 годзе былі вёска Яснае 1 і пасёлак Яснае 2.

Насельніцтва 1960 год — Яснае 1, 105 жыхары; Яснае 2, 25 жыхароў 1999 год — 66 жыхароў 2009 год — 42 жыхары 2019 год — 48 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навасёлкаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна