Заці́шша (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.

Гісторыя Прыкладна да пачатку XX стагоддзя гэтыя землі адносіліся да фальварка Цешкава. У 1889 годзе фальваркам Цешкаў валодала дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Марыя Генрыхаўна Хмялеўская, было 253 дзесяціны зямлі. Відавочна, у далейшым фальварак быў падзелены на амаль роўныя часткі паміж братамі Альфрэдам і Багданам Хмялеўскімі. У 1913 годзе фальваркам Цешкава валодаў Альфрэд Хмялеўскі, была 161 дзесяціна зямлі, Багдану Хмялеўскаму дасталася частка ў 201 дзесяціну, на якім ён стварыў фальварак Зацішша. Маёнтак Зацішша згадваецца ў перапісе 1908 года, уваходзіў у склад Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны, быў створаны пасёлак Зацішша, колішні маёнтак Цешкава таксама нацыяналізаваны і таксама атрымаў назву Зацішша. Паводле перапісу 1926 года пасёлак.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва 1908 год — 1 двор, 10 жыхароў 1917 год — 1 двор, 28 жыхароў (6 беларусаў і 22 палякі) 1926 год — 4 двары, 19 жыхароў 1960 год — 136 жыхароў 2002 год — 6 двароў, 8 жыхароў 2009 год — 15 жыхароў 2019 год — 5 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пухавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна