Малі́ннікі (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.
Гісторыя Маліннікі ўпамінаюцца ў канцы XIX стагоддзя як фальварак у Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Паводле перапісу 1960 года пасёлак.
Насельніцтва 1897 год — 1 двор, 4 жыхары 1908 год — 1 двор, 10 жыхароў 1917 год — 1 двор, 7 жыхароў, усе беларусы 1960 год — 66 жыхароў 2002 год — 12 двароў, 21 жыхар 2009 год — 22 жыхары 2019 год — 26 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пярэжырскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна