Раўнапо́лле. Сустракаецца таксама варыянт Раўнапо́ле, Слабада́, ж. (, ; часам Анято́ўская Слабада́) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.

Назва Назва паводле прыкметы мясцовасці «роўнае поле».

Гісторыя У пачатку XIX стагоддзя вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Оштарпаў. Не пазней за 1844 год уласнасць Харэвічаў, сяляне рабілі паншчыну для двара Анятова, альтэрнатыўнай назвай Раўнаполля была Анятоўская Слабада. У 1844 годзе на сродкі В. Харэвіча на могілках была пабудавана Сергіеўская царква. Пасля 1861 года ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета. У другой палове XIX стагоддзя дзейнічала школа граматы, хлебазапасны магазін, піцейны дом, капліца.

У 1904 годзе адкрыта народнае вучылішча.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Раўнаполля пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Народнае вучылішча было пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Савецкая Беларусь», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Чыгуначны

Праз тэрыторыю вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Ёсць прыпыначны пункт Раўнаполле

Насельніцтва 1816 год — 18 двары, 120 жыхароў 1858 год — 307 жыхароў 1880 год — 30 двароў, 414 жыхароў 1897 год — 108 двары, 666 жыхароў 1917 год — 153 двары, 893 жыхары 2002 год — 132 двары, 304 жыхары 2009 год — 301 жыхар 2019 год — 297 жыхароў

Вядомыя асобы Захар Бірала (1906—1993)— беларускі паэт, сатырык. Аляксей Крайко (1911—1943) — удзельнік Другой сусветнай вайны, Герой Савецкага Саюза. Расціслаў Шылай (нар. 1936) — беларускі архітэктар. Пётр Казлоў (нар. 1948) — беларускі дзяржаўны служачы, палітык. Георгій Меркуль (нар. 1938) — вучоны ў галіне лесазнаўства і лесаводства. Пятрусь Капчык (1944—2020) — кіраўнік суполкі беларускай культуры «Зорка Венера», прадстаўнік беларускай дыяспары Украіны.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пярэжырскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна