Вы́емка (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Назва Выемка — паглыбленне на полі, дарозе, кар’ер або нізкае месца, нізіна. Раней урочышча Выемка (Выямкі) месцілся на поўдзень на цяперашняй вёскі, у балоцістай мясцовасці.
Гісторыя Вядома з XX стагоддзя, дагэтуль на картах не абазначалася. Паводле перапісу 1908 года ўрочышча Выямкі () у Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1917 года хутар Выемка.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Паводле карты 1926 года, пасёлак Выемка месціўся на поўдзень ад цяперашняга паселішча, на ўсход ад Ямнага, а на месцы цяперашняй Выемкі быў пасёлак Алесіў Гай на 8 двароў. Перад вайной у Выемцы было 8 двароў, у Алесівым Гаі было 12 двароў.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 5 траўня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Селецкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района». З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1908 год — 2 двары, 11 жыхароў 1917 год — 1 двор, 7 жыхароў, усе беларусы 1926 год — 6 двароў, 25 жыхароў 1960 год — 113 жыхароў 2009 год — 12 жыхароўИтоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года 2019 год — 9 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Шацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна