Ільі́нка. Сустракаецца таксама варыянт Ільі́нкі, мн.. Іллі́нка, ж. (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР. У даведніках часам пазначаюць, нібыта населены пункт раней меў назву Святое, аднак з назвай Ільінка ён запісаны яшчэ на картах 1920-х гадоў. У 1926 годзе 6 двароў. У 1939 годзе было 9 двароў.
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 5 траўня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Селецкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района». З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1960 год — 38 жыхароў 2002 год — 2 двары, 3 жыхары 2007 год — 2 двары, 3 жыхары 2010 год — 2 двары, 3 жыхары 2012 год — 1 двор, 2 жыхары 2019 год — няма жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Шацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна